Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”

Дата: 23 декабря 2023 в 10:17
Автор: Король А. В.
56 просмотров

На рэспубліканскі этап Конкурсу прадстаўлена 76 работ (аўтары – 104 навучэнцы), з іх 37 работ у намінацыі “Скарбніца традыцый маіх дзядоў” (пісьмовыя работы) і 39 работ у намінацыі “Жывая крыніца талентаў роднага краю” (відэаролікі). Навучэнцамі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падрыхтаваны 14 творчых работ. Усяго ў Конкурсе прынялі ўдзел 1611 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Удзельнікі Конкурсу прадэманстравалі творчы падыход, інтарэс да народных традыцый, гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю і дасягненняў сваіх землякоў.
Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджваецца Фясько Ганна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Акцябрскі” Гомельскай вобласці (кіраўнік: Кароль Г.У., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.